9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

19
ЗША гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Злучаныя Штаты плануюць увядзенне новых эканамічных санкцый супраць беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайная і Паўнамоцная амбасадарка ў Беларусі Карэн Сцюарт. «Я вельмі асуджаю дзеянні беларускіх улад супраць мірнай дэманстрацыі, якая прайшла ўчора ў Менску», – заявіла Карэн Сцюарт.

«Лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук учора быў жорстка збіты міліцыяй у форме. У панядзелак пасля мірнай дэманстрацыі прадпрымальнікаў людзі ў цывільным арыштавалі Віктара Івашкевіча, Віктара Гарбачова, Віктара Крываля, Аляксея Кашкарова, Віктара Калея, Аляксандра Цацуру, Барыса Гарэцкага, Аляксандра Макаева і Крысціну Шацікаву. Яны збілі Анатоля Лябедзьку і затрымалі Вольгу Казуліну. Гэтыя жорсткія дзеянні дэманструюць зваротнае таму, што абяцаў беларускі рэжым», – заявіла амбасадарка.

ЗША гатовыя распачаць новыя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў. «У будучыні мы можам увесці санкцыі супраць прадпрыемстваў, якія кантралююцца «Белнафтахімам», а таксама супраць тых прадпрыемстваў, якія кантралююцца дзяржслужбоўцамі, якім забаронены ўезд у ЗША», – сказала дыпламатка.

Адказваючы на пытанне, якім чынам улады ЗША будуць вызначаць каму з службоўцаў падкантрольнае дзяржаўнае прадпрыемства, К.Сцюарт адзначыла, што, «мы будзем глядзець на непасрэднае прыняцце рашэнняў, напрыклад, калі прэзідэнт Беларусі прызначае або здымае кіраўніка таго ці іншага прадпрыемства». Яна таксама дадала, што гаворка можа ісці пра прадпрыемствы, бізнэс якіх залежыць ад пэўных службоўцаў.

Амбасадарка нагадала, што ў красавіку 2007 года Менск наведаў намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер. «Дэвід Крамер абмаляваў палітыку Злучаных Штатаў Амерыкі намесніцы кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Пяткевіч і міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву. Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША растлумачыў ім, што ў выпадку, калі палітычныя зняволеныя не будуць вызваленыя і не будуць распачатыя крокі па вяртанні Беларусі да дэмакратыі, Злучаныя Штаты пашыраць наяўныя візавыя абмежаванні для беларускіх службоўцаў і замарозяць іх актывы. Аднак, нягледзячы на вялікую колькасць гутарак, Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Юрый Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч застаюцца ў турме як палітвязні. Як і раней, мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх, хто заключаны ў турму па палітычна матываваных абвінавачваннях», – заявіла Карэн Сцюарт.

Дыпламатка нагадала, што ўжо Злучаныя Штаты ўжо ўвялі санкцыі супраць службоўцаў, якіх яны лічаць адказнымі за рэпрэсіі ў Беларусі. «Мы ўключылі ў спісы неўязных шырэйшыя катэгорыі службоўцаў, засноўваючыся на палажэнні, якое яны займаюць. Упершыню мы ўключылі ў гэты спіс дырэктараў і намеснікаў дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў, іх жонак або мужоў. Сёлета больш як 30 службоўцам было адмоўленае ва ўездзе ў ЗША. У дадатак, засноўваючыся на тым факце, што прадпрыемства «Белнафтахім» знаходзіцца пад кантролем рэжыму, Міністэрства фінансаў ЗША замарозіла яго актывы. Офіс «Белнафтахіма» ў раёне Бостана быў закрыты, а грамадзянам ЗША забароненае мець кантакты з «Белнафтахімам», – адзначыла Карэн Сцюарт

«ЗША, як і Еўрапейскі Звяз, працягваюць спадзявацца, што ўлады вызваляць палітвязняў, што Беларусь выканае свае абавязальніцтвы па правядзенні свабодных і сумленных выбараў і падасць беларусам іх базавыя правы і свабоды. Але гэта не наіўная надзея. Злучаныя Штаты ўвесь час вядуць дыскусіі з Еўрапейскім Звязам аб Беларусі. Мы працягнем рабіць адпаведныя крокі, каб сфакусаваць міжнародную ўвагу на тых людзях, якія адказныя за адсутнасць прагрэсу ў нашых стасунках. У той самы час мы будзем працягваць дружалюбна ставіцца да беларускага народа», – адзначыла Карэн Сцюарт.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках