9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз асудзіў разгон дэманстрацыі «За незалежную Беларусь!»

9

Старшынства ЕЗ у Менску асудзіла рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх улад 12 снежня, накіраваныя супраць мірных дэманстрантаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады Славакіі ў Беларусі.

Нагадаем, што амбасада Славакіі ў Беларусі выконвае функцыі мясцовага прадстаўніцтва Еўразвяза ад імя Партугаліі.

"Мясцовае старшынства ЕЗ зноў заклікае беларускія ўлады спыніць выкарыстанне сілы супраць уласных грамадзян і патрабуе ад улад дазволіць беларусам выкарыстоўваць свае асноўныя правы, уключна права на сход і права на свабоду слова", – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 12 снежня ў Менску прайшла акцыя ў абарону беларускага суверэнітэту, прымеркаваная да прызначанага на 13–14 снежня візіту ў беларускую сталіцу прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Некалькі сотняў чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Яны скандавалі "Жыве Беларусь!" і "Ніякіх саюзаў з імперскай Расеяй!".

Некалькі разоў міліцыя выцясняла людзей з плошчы. Каля сквера імя Янкі Купалы пасля збівання ўпаў і ўдарыўся галавой аб асфальт, а таксама атрымаў цяжкую траўму жывата актывіст апазіцыі Зміцер Хведарук. Ён шпіталяваны ў 9-ы клінічны шпіталь. Лекары дыягнаставалі ў З.Хведаруку чэрапна-мазгавую траўму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках