«Советская Белоруссия» напісала пра антыпуцінскую акцыю
1- 17.12.2007, 9:59
Газета адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі напісала пра антыпуцінскую акцыю грамадзянскай кампаніі "Jeans – за свабоду!". У пятніцкім нумары пад рубрыкай "Пратэсты" ў газеце змешчаная кароткая нататка пра тое, што 13 снежня ў цэнтры горада адбылася дэманстрацыя супраць прыезду Пуціна. Таксама паведамляецца, што міліцыя правяла затрыманні ўдзельнікаў акцыі.
Нагадаем, што 13 снежня ўвечары ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць прыезду ў Менск Уладзіміра Пуціна. Некалькі дзесяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!» выйшлі ў цэнтр Менска, на вуліцу Няміга, з расцяжкай «Пуцін, Go Home!». Маладыя людзі разгарнулі еўрапейскія, нацыянальныя і афіцыйныя дзяржаўныя сцягі, скандавалі «Пуцін, Go Home!», «Незалежнасць!», «Жыве Беларусь!», «Не саюзу з Расеяй!», «Тут не Расея!» і рвалі партрэты Пуціна.