У БДУ стварылі філіял «Белай Русі»
14- 17.12.2007, 10:50
Больш як 70 выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў Белдзяржуніверсітэта заявілі пра стварэнне ў ВНУ першаснай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Узначаліў першасную арганізацыю рэктар ВНУ, прафесар Васіль Стражаў.
Як адзначыў ён у гутарцы з карэспандэнтам БелТА, асноўная задача, якая стаіць перад педагогамі-сябрамі арганізацыі ВНУ, – «выхоўваць патрыётаў Радзімы, сапраўдных грамадзян Беларусі».