Пенсіянер памёр перад сходам аб адмене льгот
7- 17.12.2007, 13:14
Ва Уладзіміра Дзмітрыевіча Паваротнага было хворае сэрца.
– Тэрмінова! «Хуткую»! – крычалі людзі ў адміністрацыі Маскоўскага выканкама, стаўпіўшыся каля пажылога мужчыны. Ён зваліўся на пол, не дайшоўшы некалькі метраў да актавай залы, дзе 6 снежня павінны быў пачацца сход з нагоды адмены льгот, піша «КП в Беларуси».
– Паднімаўся па лесвіцы прама перада мной, – распавядае пенсіянерка Галіна Мікалаеўна. – Я спачатку падумала, што ён спатыкнуўся... Але потым зразумела: памірае. Сканаў яшчэ да прыезду лекараў… Сход затрымалі, вядома. Людзі праходзілі ў залу каля ляжачага чалавека. Жудаснае ўражанне… Я лічу, няма чаго было ўвесь раён збіраць. Маглі б паведамленне паслаць людзям такім пажылым…
Мужчына быў ветэранам вайны, інвалідам другой групы. Уладзіміру Дзмітрыевічу Паваротнаму быў 81 год.
– Навошта іх збіралі, Божа, – плача ўдава Уладзіміра Дзмітрыевіча Вера Іванаўна. – Я яму казала: Валодзя, можа, ты не пойдзеш на гэты сход? А ён: не, я хачу паслухаць. Апошнія словы былі: ну пакуль, я пайшоў…
– Хваляваўся?
– Не скажу, каб вельмі хваляваўся. Але калі мы даведаліся пра адмену льгот, Валодзя казаў: няўжо і з ветэранаў вайны знімуць ільготы, колькі ж іх засталося? Я кажу: знімуць, і добра, пражывем мы з табой і так. У яго было хворае сэрца, лекары сказалі: вострая сардэчная недастатковасць… Мы з ім пражылі амаль 51 год.