9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантракт з Беларуссю абыдзецца «Газпрому» ў 3 мільярды даляраў

1

Газавы кантракт з ААТ "Белтрансгаз" сёлета абышоўся ААТ "Газпром" у недаатрыманыя 2 мільярды даляраў, а ў наступным годзе абыдзецца ў 3 мільярды даляраў дзякуючы розніцы паміж цэнамі на расейскі газ, усталяванымі для Беларусі і для еўрапейскіх спажыўцоў.

Так 17 снежня аналітык ІЧ "Праспект" Аляксандр Кузняцоў пракаментаваў ІА "РосФинКом" паведамленне газавага холдынгу пра тое, што Газпром у 2008 г. будзе прадаваць расейскі газ у Беларусь па цэнах, зафіксаваных у кантракце ад 31 снежня 2006 г. на пастаўку і транзіт газу ў 2007-2011 г.г.

Нагадаем, паводле дамовы, цана расейскага газу для Беларусі ў гэтым годзе складае 100 даляраў за кубаметр, а з 1 студзеня 2008 г. будзе разлічвацца па наступнай формуле: 67% ад сярэднееўрапейскай цаны на газ за вылікам транспартных выдаткаў, у 2009 г. – 80%, у 2010 г. – 90%.

Расейская газавая карпарацыя захавала для Беларусі ранейшую формулу цаны на газ, нягледзячы на тое, што ёй самой даводзіцца закупляць энерганосьбіты па ўжо падвышаных цэнах. "Газпрому гэта не выгоднае, але ў яго не было магчымасці падняць цану з прычыны залежнасці ад транзіту газу праз беларускую тэрыторыю, – гаворыць Кузняцоў. – Усё моцна зменіцца, калі ў Газпрома з'явяцца Паўночны і Паўднёвы патокі, а таксама адгалінаванне ва ўсходнім кірунку. У гэтым выпадку знізіцца залежнасць Расеі ад Еўропы, а ў Газпрома з'явяцца новыя спажыўцы на Усходзе".

Па словах аналітыка, у аснове газавых дамоўленасцяў Газпрома з Беларуссю апроч палітыкі ляжыць таксама плата за транзіт. "Вядома, тут быў і палітычны матыў, бо для Беларусі ўсталяваная значна ніжэйшая цана, чым для Украіны, – адзначае Кузняцоў. – Але гэта яшчэ і таму, што Украіна не пайшла на саступкі Газпрому і не прадала яму долю ў сваёй транзітнай сістэме, а Беларусь зрабіла гэта".

Нагадаем, у снежні 2006 г. Газпром і Менск дамовіліся аб стварэнні СП на базе Белтрансгаза і продажу 50% акцый гэтага прадпрыемства расейскаму холдынгу за 2,5 мільярда даляраў. Газпром аплачвае куплю роўнымі плацяжамі цягам чатырох гадоў: кампанія ўжо купіла за 625 мільёнаў даляраў 12,5% акцый Белтрансгаза, у наступным годзе чакаецца яшчэ адзін плацеж.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках