9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты стануць «зайцамі» (Відэа)

6

Актывісты грамадзянскай кампаніі «За Свабоду» правялі флэш-моб, прысвечаны тэме адмены льгот на праезд у грамадскім транспарце.

Больш за 60 чалавек сабралася каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску. Два актывісты з таблічкамі «Народны» дэпутат» адлюстроўвалі дэпутатаў беларускага «парламента». Астатнія сталі ў чаргу і пачалі па адным падыходзіць да «дэпутатаў» аддаючы ім льготныя талоны на праезд і наўзамен атрымоўваючы маскі зайцаў і моркву з капустай.

Пасля таго як усе маскі і морква былі раздадзеныя, удзельнікі флэш-мобу ў масках зайцаў, сталі вадзіць карагод вакол навагодняй елкі, усталяванай на плошчы перад бібліятэкай.

Пасля актывісты накіраваліся ў метро «Усход» па дарозе скандуючы «Не адмене льгот!!!».

Сэнс акцыі, на думку ўдзельнікаў, у тым, што адменай ільгот улады падштурхнулі студэнтаў да таго, каб ездзіць у грамадскім транспарце «зайцам», бо купляць квіткі па поўным кошце задорага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках