19 красавiка 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетавалі амбасаду Расеі

Беларусы пікетавалі амбасаду Расеі

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Jeans – за Свабоду!» узялі ўдзел у акцыі памяці Юрыя Чарвочкіна, актывіста «Другой России», у забойстве якога падазраюцца ўлады РФ.

Маладыя людзі ўсталі ў ланцуг насупраць уваходу ў амбасаду Расеі. У руках яны трымалі партрэты актывіста і падпаленыя свечкі.

Праз 10 хвілін пасля пачатку акцыі да ўдзельнікаў падышлі міліцыянты ў бронекамізэльках, узброеныя аўтаматамі. Яны перапісалі пашпартныя дадзеныя маладых людзей і з'ехалі.

Юрыя Чарвочкіна за яго дзейнасць (акцыя ў Міністэрстве фінансаў з патрабаваннем вярнуць згарэлыя ў Ашчадбанку ўкладанні, акцыя ў падтрымку бастуючых працоўных "Сургутнефтегаза", акцыя супраць фальсіфікацыі выбараў у Маскоўскую абласную думу, удзел у "Маршах нязгодных") шматкроць затрымлівалі і дапытвалі. Яму ўвесь час пагражалі расправай. За акцыю ля Масгардумы ён правёў некалькі месяцаў у СІЗА. 22 лістапада, напярэдадні Марша нязгодных, Юрый патэлефанаваў у штаб Аб'яднанага Грамадзянскага Фронту і паведаміў, што за ім сочаць супрацоўнікі УБАЗ. Праз гадзіну яго знайшлі на вуліцы па-зверску збітага. 10 снежня Юры Чарвочкін сканаў, так і не прыйшоўшы ў прытомнасць, у НДІ нейрахірургіі імя Бурдэнкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках