9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады Фронт» аб’явілі ў вышук

3

У аўторак увечары ў Новагародку быў затрыманы койданаўскі маладафронтавец Алесь Тарнагурскі.

Хлапца затрымалі на вуліцы быцца бы для высьвятленьня асобы. У Новагародскім РАЎСе людзі ў штацкім узялі адбіткі пальцаў хлапца і здымалі Алеся на відэа. Акрамя гэтага, у маладафронтаўца канфіскавалі партрэты Дашкевіча й Фінькевіча, прымусілі пісаць тлумачальную, чаму яны ў яго знаходзіліся.

“Зразумела, я адмаўляўся, бо гэта прамое парушэньне маіх правоў – я маю права насіць з сабою ўсё, што заўгодна. Але самае цікавае, што пасьля міліцыянты паказалі мне аб’яву, развешаную па горадзе: пад подпісам – РОЗЫСК фотаздымак нейкага пьяніцы, а пад ім – маё прозвішча і імя! Гэта, як яны патлумачылі, і было падставай для затрыманьня. Я быў у шоку! У супрацоўнікаў КДБ зьяўляюцца новыя ды новыя спосабы працы з апазыцыяй…” – кажа Алесь.

Дададзім, што за апошні тыдзень Алесь Тарнагурскі быў двойчы затрыманы: падчас акцыі ў дзень Белавескага пагадненьня ў Койдаване і ў Новагародку ў Дзень Салідарнасьці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках