9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты абвясцілі Дзень «зайца»

1

Актывісты моладзевай апазіцыі абвясцілі 17 дзень кожнага месяца Днём “зайца”. Сярод ініцыятараў – маладыя людзі, якія неаднаразова удзельнічалі ў акцыях пратэсту з нагоды адмены льгот на праезд студэнтам і навучэнцам.

Апошняя такая акцыя прайшла 17 снежня ў Менску. Блізу 150 чалавек сталі ў ланцуг ад гандлёвага дома “На Нямізе” да кафэ “Максі-Біс”. У выцягнутых руках яны трымалі шапкі, а таксама кардонкі з надпісамі “Дапамажыце, не хапае на праезд”, “Куска толькі хлеба я прашу…”, “Два квіткі – бутэлька кіфіру!” і іншыя. Неўзабаве да іх падышлі міліцыянты і папрасілі разысціся. Удзельнікі пагадзіліся, але, сеўшы ў тралейбус, апранулі заячыя вушы, дасталі з кішэняў моркву і праехалі такім чынам некалькі прыпынкаў.

На думку ўдзельнікаў акцыі, 17 дзень кожнага месяца мусіць стаць сімвалічным днём сацыяльнага пратэсту супраць несправядлівасці закона аб упарадкаванні льготаў у дачыненні моладзі, якая вучыцца. У гэты дзень студэнты ў знак пратэсту будут ездзіць “зайцамі” і выказваць сваё незадавальненне ў іншых формах, паведамляе БелаПАН.

17 снежня ўступіў у сілу закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках