Суд: генерал Чаргінец супраць незалежнай газэты
- 19.12.2007, 9:11
19 снежня ў 10.00 у судзе Першамайскага раёна Мінска (Талбухіна, 9) пачнецца разгляд зыску старшыні камісіі “савета рэспублікі” па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генерала Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і прадпрыемства «Время новостей», якое выдае газету «Новы час». З «Время новостей» зыскоўца патрабуе спагнаць 500 мільёнаў рублёў, а з Тамковіча – 100 мільёнаў рублёў.