Бой Ляховіча і Валуева пройдзе ў Нюрнбергу
- 19.12.2007, 10:25
Адборачны паядынак за статус абавязковага прэтэндэнта на тытул WBA ў суперцяжкай вазе паміж былымі чэмпіёнамі свету ў гэтай вазе 34-гадовым Міколам Валуевым (Расея) і Сяргеем Ляховічам (Беларусь), як і планавалася, адбудзецца 16 лютага ў Нямеччыне.
"Сёння стаў вядомы горад, у якім пройдзе паядынак. Спартсмены выступяць у Нюрнбергу", – заявіў мэнэджэр расейскага баксёра Валуева Барыс Дзімітраў.