9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букоўскага не пусцілі ў прэзідэнты Расеі

6

Канстытуцыйны суд адмовіў у разглядзе скаргі Уладзіміра Кара-Мурзы, каардынатара ініцыятыўнай групы па вылучэнні Уладзіміра Буковского кандыдатам у прэзідэнты праз забарону асобам з падвойным грамадзянствам абірацца ў органы ўлады, паведамляе "Эхо Москвы".

Як заявіў адвакат заяўніка Вадзім Прохараў, Канстытуцыйны суд спаслаўся на тое, што ў аспрэчванай норме няма ніякай прававой нявызначанасці. Адвакат адзначыў, што "суд прывёў пэўныя аргументы, што скаргу няма чаго разглядаць, таму што і так зразумела, што грамадзянін, які мае другое грамадзянства, не можа балатавацца ў органы ўлады".

Усяго ў ЦВК на дадзены момант прадстаўленыя дакументы ад 11-ці самавылучэнцаў і чатырох партыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта РФ. Па астатніх дзевяці патэнцыйных кандыдатах-самавылучэнцах ЦВК будзе вырашаць пытанне да 22 снежня.

На думку Прохарава, скарга "па сутнасці была разгледжаная, і вышэйшы судовы орган адмовіў у правасуддзі, пры гэтым скарга была разгледжаная на пленуме КС у адсутнасць бакоў".

Кара-Мурза падаваў скаргу пасля адмовы ў рэгістрацыі яго кандыдатуры ўдзеле ў выбарах у Маскоўскую абласную думу ў сакавіку 2007 года. Букоўскі, які падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, апроч расейскага грамадзянства мае брытанскае.

18 снежня ЦВК Расеі прыняў у аўторак дакументы ва Уладзіміра Букоўскага для рэгістрацыі групы выбаршчыкаў, якія вылучаюць яго кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Расеі. Вядомы пісьменнік і былы савецкі дысідэнт Уладзімір Букоўскі намерваўся ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у якасці незалежнага кандыдата.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках