9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змагары за Свабоду нэрвуюць улады

1

У Гарадку праваахоўныя органы збіраюцца завесці справу супраць Леаніда Аўтухова, аўтара крыжа ў памяць расстраляных бальшавікамі беларусаў. Але пакуль не прыдумалі, па якім артыкуле прыцягнуць да адказнасці грамадскага актывіста.

Прайшло больш месяца пасля знікнення крыжа “Змагарам за Свабоду”, усталяванага ля вёскі Фралова (Віцебская вобласць) грамадскімі актывістамі. Па факце знікнення была ўзбуджаная крымінальная справа. Але міліцыянты прыпынілі гэтае расследаванне, затое распачалі справу супраць аўтара крыжа Леаніда Аўтухова, паведамляе сайт milinkevich.org.

“Мне прыслалі позву ў міліцыю. Супрацоўнік паведаміў, што на мяне хочуць скласці пратакол па адміністрацыйным правапарушэнні, толькі пакуль што не вырашылі, па якім менавіта артыкуле. Але ім загадана любым чынам мяне пакараць і, магчыма, гэта будзе справа па самавольным захопе зямлі пад крыж”, - адзначыў Леанід Аўтухоў.

Аднак, нягледзячы ні на што, Аўтухоў, збіраецца ўвесну аднавіць памятны крыж.

Нагадаем, крыж быў усталяваны ў памяць беларусаў, якія змагаліся ў 1918 годзе супраць бальшавікоў і былі растраляныя без суда карнікамі. Больш месяца таму металічны крыж быў таемна спілаваны з выкарыстаннем сучасных прыстасаванняў і знік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках