9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Халезін: «Мы яшчэ ўбачым, хто апазіцыя, а каму належыць краіна»

3

«Паводле маіх падлікаў, тых людзей, якіх можна аднесці да «дэструктыўных элементаў» –менавіта столькі, колькі назваў старшыня КДБ. Адзінае, у чым мы разыходзімся з старшынёй КДБ, – у нас не супадаюць прозвішчы гэтых людзей. Калі ж казаць пра тых, каму на сёння не падабаецца палітыка, якая праводзіцца ўладамі, то, на мае прыкідкі, гэта блізу 80 % насельніцтва. І насамрэч канфігурацыя такая: гэтыя 80 % хочуць адхілення ад улады 1 767 дэструктыўных элементаў», – заявіў вядомы драматург, кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

На думку Халезіна, сёння сітуацыя ў краіне выглядае як «паравы кацёл з шчыльна зачыненай крышкай». «І колькі б улады не агучвалі свае мантры пра эканамічны дабрабыт і палітычную стабільнасць, яны застануцца толькі мантрамі. Насамрэч эканамічны крызіс, які ўсё глыбее, вельмі хутка ператворыць нашы з старшынёй КДБ здагадкі пра лічбы ў лічбы рэальныя. І тады мы ўбачым, хто з'яўляецца апазіцыяй, а каму рэальна належыць краіна. Нам маю думку, небяспечна зводзіць усё да простых механізмаў. Апазіцыя, улада, гранты – гэта хутчэй разлік на людзей, якія нічога не разумеюць у цяперашняй сітуацыі. Рэальнасць жа такая: апазіцыя працягвае руку для таго, каб паспрабаваць знайсці выхад з наяўнага становішча, а дзейная ўлада штораз кладзе ў яе камень», – лічыць драматург.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках