9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец адсудзіў у журналістаў мільёны

13

Суд Першамайскага Раёну Менску задаволіў зыск сябры “савету рэспублікі” Мікалая Чаргінца. “Новы час” павінен выплаціць Чаргінцу 50 мільёнаў рублёў. Журналіст Аляксандар Таковіч – 1 мільён рублёў.

Нагадаем, Чаргінец выказаў свае прэтэнзіі да публікацыі ў газэце “Новы час” палітычнага нарыса журналіста Аляксандра Тамковіча “Генэрал-сэнатар Мікалай Чаргінец”. Прэтэнзіі “парламентара” выклікаў цэлы шэраг момантаў публікацыі: ад згадкі пра літаратурных рабоў, да славалюбства генэрала і цягі яго да самапіяру. Таксама Чаргінца абурыла фраза пра “нізкую якасьць ягоных твораў”. Абарона адказала па кожным з пунктаў абвінавачваньня.

Аляксандар Тамковіч учора заявіў, што мае за рацыю па ўсіх пунктах. Дарэчы, абарона таксама заяўляла хадатайніцтва пра літаратурную экспэртызу нарыса Тамковіча. Аднак судзьдзя Алена Ананіч адмовіла ў просьбе, а сёння задаволіла зыск “пакрыўджанага парламентара”.

Але спачатку Чаргінец запатрабаваў у якасці маральнай кампенсацыі спагнаць з рэдакцыі 500 мільёнаў рублёў, а з Аляксандра Тамковіча 100 мільёнаў. А таксама арыштаваць рахунак прадпрыемства «Время новостей», якое выдае газету. Учора ён знізіў суму кампенсацыі да 50 і 5 мільёнаў рублёў адпаведна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках