29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэнгенская зона пашырылася да межаў Беларусі

10
Шэнгенская зона пашырылася да межаў Беларусі

Шэнгенская зона 21 снежня пашырэе да межаў Беларусі: Польшча, Літва, Латвія, а таксама Эстонія, Чэхія, Вугоршчына, Славакія, Славенія і Мальта ўвойдуць у прастору без кантролю ў рамках унутраных межаў.

Афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды пашырэння Шэнгенскай прасторы адбудуцца сёння ў Таліне. У іх возьмуць удзел дэлегацыя Еўрапейскага Звязу на чале з прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу і прэм'ер-міністрам Партугаліі Жазэ Сакратэсам. Партугалія цяпер узначальвае ЕЗ.

У склад дэлегацыі ўваходзяць таксама прэм'ер-міністры Фінляндыі, Латвіі, Літвы, міністры ўнутраных спраў і юстыцыі шэрагу краін-сябраў ЕЗ. Госцяў будзе вітаць прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес.

А адзінаццатай гадзіне ночы па мясцовым часе ў Талінскім порце пражэктары запалілі сімвалічныя "Шэнгенскія Марскія вароты". Светлавыя вароты будуць гарэць цэлыя суткі, вітаючы марскія суды, яны будуць бачныя практычна з усяго ўзбярэжжа сталіцы. Афіцыйная частка завершыцца святочным салютам у Адміралцейскім басейне Талінскага порта.

Партугалія, як краіна-старшыня ЕЗ, і Еўракамісія вырашылі адзначыць далучэнне дзевяці новых краін: Эстоніі, Латвіі, Літвы, Чэхіі, Вугоршчыны, Польшчы, Славакіі, Славеніі і Мальты, – наведаўшы чатыры кропкі ў Еўропе, дзе знікне памежны кантроль паміж краінамі-удзельніцамі дамовы. Да Таліна яны пабывалі на мяжы Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі.

З Эстоніі дэлегацыя Еўрапейскага Звязу і прадстаўнікі ўрадаў краін Шэнгенскай прасторы адправяцца ў Браціславу, дзе 22 снежня працягнуцца ўрачыстыя мерапрыемствы на мяжы Аўстрыі, Славакіі і Вугоршчыны, а таксама Італіі і Славеніі.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў чацвер у Таліне, прэзідэнт Барозу назваў пашырэнне Шэнгенскай прасторы "вялікім поспехам ЕЗ". Ён падкрэсліў, што цяпер грамадзяне ЕЗ могуць бесперашкодна падарожнічаць "ад Таліна да Лісабона".

У той самы час прэм'ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп назваў пашырэнне Шэнгена "галоўнай для Эстоніі падзеяй года" і заявіў, што "яна азначае рэалізацыю адной з галоўных свабодаў – свабоды на перамяшчэнне".

Колькі будзе каштаваць шэнгенская віза для беларусаў?

Дагэтуль у іх лік уваходзілі Аўстрыя, Бельгія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Ісландыя, Італія, Грэцыя, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Іспанія і Швецыя.

Кантроль сухапутных і марскіх унутраных межаў паміж імі і дзевяццю краінамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, якія ўступілі ў ЕЗ у траўні 2004 года, будзе скасаваны з 21 снежня, а на паветраных – з 30 сакавіка 2008 года.

Амбасады краін, якія ўступалі ў Шэнген, пачнуць выдаваць шэнгенскія візы з 21 снежня. Пералік неабходных дакументаў і ўмовы выдачы будуць адпавядаць агульнапрынятым ва ўсіх дзяржавах-сябрах правілам. Грамадзяне трэціх краін, у тым ліку Беларусі, павінны звяртацца ў консульскую ўстанову той краіны-удзельніцы Шэнгенскага пагаднення, дзе яны маюць намер правесці большую частку часу. Калі ж меркаваныя тэрміны знаходжання ў некалькіх дзяржавах прыкладна аднолькавыя, дакументы варта падаваць у амбасаду краіны, мяжу якой грамадзянін перасячэ першай.

Кошт шэнгенскай візы для грамадзян Беларусі складае 60 еўра. Па словах прадстаўнікоў Еўракамісіі, у індывідуальных выпадках памер абавязковага збору можа быць паменшаны або скасаваны згодна з нацыянальным заканадаўствам, калі гэта накіраванае на развіццё культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, садзейнічанне інтарэсам у галіне знешняй палітыкі і іншых жыццёва важных сфер.

Ад платы за шэнгенскую візу, як правіла, вызваляюцца дзеці да 6 гадоў, школьнікі, студэнты, аспіранты і суправаджаючыя іх выкладчыкі, якія здзяйсняюць паездкі з мэтай навучання і адукацыйных трэнінгаў, а таксама спецыялісты, якія накіроўваюцца ў Еўразвяз з мэтай навуковых даследаванняў.

Бясплатна выдаецца таксама віза, калі грамадзянін Беларусі з'яўляецца членам сям'і грамадзяніна Еўразвяза або краіны – удзельніцы Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

У Еўракамісіі падкрэслілі, што нацыянальныя візы, якія выдаюцца ў амбасадах новых дзяржаў-удзельніц Шэнгенскага пагаднення, дзейнічаюць толькі на тэрыторыі краіны, што выдала дазвол на ўезд. Аднак у так званы пераходны перыяд (да 21 чэрвеня 2008 года) пры наяўнасці такой візы можна будзе транзітам перасякаць тэрыторыю іншых краін-сябраў, якія далучыліся да Шэнгену, выключаючы Эстонію і Літву.

Згубленыя магчымасці Беларусі

Еўразвяз гатовы пачаць перамовы з Беларуссю па спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненні аб рэадмісіі, як толькі краіна стане паўнавартасным удзельнікаў Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД), заявіў нядаўна вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана.

Па словах Саланы, толькі ў гэтым выпадку магчымае паніжэнне кошту шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі. Для грамадзян Украіны, Малдовы і Расеі кошт віз складае 35 еўра, бо з гэтымі краінамі заключаныя адпаведныя пагадненні.

Х.Салана падкрэсліў, што ўсе выгоды ад удзелу краіны ў ЕПД выкладзеныя ў дакуменце «Што Еўрапейскі звяз можа даць Беларусі». «Наша прапанова Беларусі грунтуецца ў тым ліку і на нашым жаданні падаць вам усё выгодныя ўдзелы ў ЕПД», — сказаў Х.Солана.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў ЕЗ выдатна разумеюць важнасць кантактаў паміж людзьмі і спрабуюць гэтаму спрыяць. «Хоць кошт шэнгенскай візы складае 60 еўра, ёсць прадугледжаныя правіламі ЕЗ магчымасці для адмены платы для студэнтаў, выкладчыкаў, даследнікаў», – падкрэсліў Х.Салана. Ён адзначыў, што дзяржавы – сябры ЕЗ могуць самастойна прымаць рашэнне аб паніжэнні або адмене платы за візы для некаторых катэгорый грамадзян. «Мы заахвочваем дзяржавы-сябры для выкарыстання такіх магчымасцяў, і мы не хочам ізаляцыі Беларусі», – заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках