9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер у турме – як рэвізор

Праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што пасля яго скаргі кіраўніцтва Ленінскага РАУС Берасця "распачало пэўныя меры для паляпшэння ўмоў" у сваім ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ). Такую думку ён выказаў у інтэрв'ю БелаПАН. "Гэта пацвердзіў актывіст апазіцыі Андрэй Шарэнда, які 20 снежня выйшаў з гэтага ІЧУ пасля адбывання сямі сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ля консульства Расеі ў Берасце", – адзначыў Р.Кісляк.

Па словах праваабаронцы, актывіст распавёў, што кожнаму, хто там утрымліваецца, цяпер выдаюць матрац, падушку, пасцельную бялізну. Раней гэтага не было і спаць даводзілася на голых дошках у вопратцы. А.Шарэнда таксама паведаміў, што "палепшаная канструкцыя вядра", выконваючага ў камеры функцыі туалета. Яго сядзельцы ўжо ахрысцілі "біяпрыбіральняй".

"Такія перамены ў нейкай меры пацвярджаюць, што на маю скаргу на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ была праведзеная праверка, у выніку якой кіраўніцтву дадзенай установы зважанае на неабходнасць стварэння належных умоў ", – адзначыў Р.Кісляк. Нагадаем, праваабаронца накіраваў скаргу ў адпаведныя інстанцыі пасля таго, як 13 кастрычніка быў затрыманы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве і змешчаны ў ІЧУ, дзе прабыў два дні.

Разам з тым Р.Кісляк лічыць, гэтых перамен недастаткова і ўмовы ўтрымання пад вартай у ІЧС па-ранейшаму парушаюць артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах аб забароне катаванняў або жорсткага нечалавечага або зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання або пакарання. У прыватнасці, гэта сістэма так званых "туалетаў", якая зневажае чалавечую годнасць, адсутнасць натуральнага асвятлення ў камеры.

"Неабходна дамагацца стварэння чалавечых умоў для асоб, якія там утрымліваюцца. І не толькі для "палітычных", як называюць там актывістаў апазіцыі", – заявіў праваабаронца.

Ён падкрэсліў, што 19 снежня скаргі начальніку Ленінскага РАУС, пракурору Ленінскага раёна Берасця і начальніку УУС аблвыканкама на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ падала актывістка руху "За Свабоду" Інга Абрамава, якая за "нецэнзурную лаянку" 11 кастрычніка была асуджаная на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках