Вячаслаў Сіўчык: «Гэта самы ганебны суд за часы дыктатуры»
2- 21.12.2007, 9:28
Грамадзкі дзеяч Вячаслаў Сіўчык прысутнічаў у судовай залі да канца працэсу над актывістам “Маладога Фронта”. “Гэта самы ганебны суд, які я бачыў за часы дыктатуры Лукашэнкі. Тут, наагул, немагчыма гаварыць пра якое-небудзь права. Ідзе зьдзек зь беларусаў і зь Беларусі. Канешне, вельмі шкада, што ўлады могуць сабе дазволіць, каб Артур Фінькевіч паводле прысуду мог сядзець паўтара году”, -- паведаміў палітык.
Нагадаем, што нібыта за парушэньне рэжыму адбываньня на “хіміі” палітвязьня асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.