9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поўны правал у Шклове

22

Адкрыццё Шклоўскага завода газетнай паперы правалілася.

Учора ля завода газетнай паперы, сучасныя карпусы якога нядаўна выраслі на ўскраіне Шклова, было вельмі шматлюдна. Журналісты і службоўцы з нецярпеннем пазіралі на гадзіннікі: вось–вось прагучыць каманда «пуск!», усё ў цэху прыйдзе ў рух і на свет з'явіцца свая газетная папера. Тая, на якой неўзабаве будзе друкавацца большасць беларускіх газет і часопісаў.

Аднак цэх маўчаў – пуск адклалі. На прадпрыемстве адмовіліся каментаваць прычыны. У райвыканкаме «Советской Белоруссии» таксама не сказалі нічога пэўнага: «Працягваюцца пуска–наладкавыя працы. Не ўсё так проста, як хацелася б. Ліквідуюцца недапрацоўкі. Магчыма, праз дзень-другі машына выпусціць пробную партыю».

Працаўнікі прадпрыемства, для якіх, дарэчы, недалёка ад вытворчых карпусоў ужо пабудаваныя два 60–кватэрныя дамы, чакаюць не дачакаюцца, калі ажывуць цэхі, якія прымуць 400 чалавек. Ды і пакупнікі ўжо цікавяцца. Штогод з Расеі даводзіцца завозіць каля 40 тысяч тон паперы, марнаваць на гэта валюту (тона прывазной паперы каштуе прыкладна 900 даляраў). І пры гэтым шукаць, куды збыць негатунковую драўніну, якой годзе ў лясах. З увядзеннем прадпрыемства ў Шклове, на якім будзе выпускацца звычайная і тонкая мелаваная папера, гэтыя праблемы шмат у чым вырашацца. Галоўнае пытанне, якое хвалюе сёння пакупнікоў: колькі будзе каштаваць шклоўская папера? Пакуль яна не сышла з канвеера, эканамісты цану не называюць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках