9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леванеўскі заклікаў турэмшчыкаў да адказу

Былы палітвязень і вязень сумлення Валеры Леванеўскі некалькі гадоў спрабуе атрымаць ад Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (ДВП МУС РБ), кіраўніцтва турмаў і калоній копіі пастаноў аб накладанні на яго спагнанняў (у відзе змяшчэння ў СІЗА, пазбаўлення спатканняў, вымоў і інш.) у месцах пазбаўлення свабоды.

Нагадаем, што Валеры Леванеўскі адбываў пакаранне ў 2004-2006 г.г. у відзе пазбаўлення свабоды ў розных калоніях і турмах (ВК-22, ВК-19, Гарадзенская турма, СІЗА-6 Баранавічы, СІЗА-1 г.Менск) за так званую «абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На думку палітыка, ён падвяргаўся розным спагнанням у ІУ па фармальных і надуманых чынніках з мэтай аказання на яго псіхалагічнага ціску па палітычных матывах.

Валеры Леванеўскі спрабуе дамагчыся азнаямленні з матэрыяламі спраў, звязаных з накладаннем на яго спагнанняў і атрымаць копіі адпаведных пастаноў. Але яму ў гэтым адмаўлялі, як у перыяд адбыцця пакарання, так і пасля вызвалення.

У сувязі з гэтым Валеры Леванеўскі звярнуўся ў суд Ленінскага раёна Менска з іскавай заявай, дзе запатрабаваў даць яму магчымасць азнаёміцца з дакументамі, якія тычацца яго справы, а таксама спагнаць з кіраўніцтва турмаў і калоній дзесяць мільёнаў рублёў у якасці кампенсавання маральнай шкоды, прычыненай яму ў відзе псіхалагічнага ціску па палітычных матывах.

Як адзначаецца ў іскавай заяве Валерыя Леванеўскага, былы палітвязень «неаднаразова падвяргаўся спагнанням па фармальных чынніках з мэтай аказання псіхалагічнага ціску па палітычных матывах. Спагнанні ініцыяваліся кіраўніцтвам ДВП МУС РБ. Абскарджанне спагнанняў у ДВП не прывялі да станоўчых вынікаў, скаргі разгледжаныя фармальна і аднабакова, што таксама сведчыць пра заказны характар накладання спагнанняў», – перакананы Леванеўскі.

Паводле яго слоў, «адмаўляючы яму ў праве азнаёміцца з дакументамі аб накладанні спагнанняў у перыяд адбыцця пакарання і атрымаць копіі з гэтых дакументаў, праваахоўныя органы груба парушаюць арт.34 Канстытуцыі, паводле якога дзяржаўныя органы абавязаныя даваць грамадзяніну магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы», – падкрэсліваецца ў іскавай заяве.

Дададзім, што першае пасяджэнне суду па разглядзе пазову Валерыя Леванеўскага адбудзецца сёння ў судзе Ленінскага раёна Менска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках