9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не змогуць выехаць за мяжу праз Расею

20

Расейскія памежнікі атрымаюць базу дадзеных асоб, якім забароненае пакідаць межы Беларусі, паведаміў журналістам у Менску старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі генерал-маёр Ігар Рачкоўскі.

"База дадзеных будзе перададзеная з міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў міністэрства ўнутраных спраў Расеі гэтаксама, як беларускія праваахоўныя органы валодаюць базай дадзеных асоб, якім забароненае пакідаць Расею", – сказаў І.Рачкоўскі.

Старшыня Дзяржпамежкамітэта растлумачыў, што, валодаючы гэтай базай дадзеных, расейскія памежнікі змогуць не выпускаць з Расеі грамадзян Беларусі пасля таго, як у рэспубліцы з 1 студзеня 2008 года будзе скасаваны штамп для выезду за мяжу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках