9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сур'ёзны ўдар па нашых кішэнях

1

Цяперашні год быў няпростым для беларусаў. Кошт газу, які вырас у два разы, ударыў не толькі па бюджэце краіны… «КП в Беларуси» вырашыла ўспомніць цэннікі ў крамах і на рынках, якія асабліва ўражвалі сваімі нулямі.

1. Яшчэ ў чэрвені нас уразіў кошт зялёнага луку – 9440 рублёў за кілаграм. І гэта тады, калі за кіло заморскіх бананаў мы плацілі 3200 – 3900 рублёў! Дарма здзіўляліся – сёння ў крамах той самы зялёны лук каштуе ўжо 25 740 рублёў. А бананы па-ранейшаму – 3200 – 4500.

2. Але больш за ўсё кусаліся цэны на малочныя прадукты. Увосень 2007 года яно даражэла пяць разоў! Пра тое, што малако або даражэе, або знікае, «Комсомолка» пісала аж 15 разоў. Літр малака, які каштаваў спачатку года 1100 рублёў, да снежня падцягнуўся да 1470.

3. Не занадта радуе і мяса. Хітом сезону, безумоўна, сталі вяндліна «Пармская» па 190 900 рублёў за кілаграм і салямі «Гранфетта» па 189 800 рублёў. Скажаце, для дэлікатэсаў гэта апраўдана. Што ж, ацэніце: сыравэнджаная «Брауншвейгская» 29 300 рублёў або сыравяленая «Юбілейная» па 30 350 рублёў. А у адным з менскіх гіпермаркетаў знайшоўся балык, які нават «дэпутатаў» спалохаў – 51 тысяча рублёў!

4. У фруктовых шэрагах безумоўным лідэрам стала аргентынская чарэшня за 100 тысяч. На яе фоне аўстралійскі манга (45 тысяч за штучку) і клубніцы (40 тысяч за кілаграм) здаюцца ўжо і не такімі дарагімі.

5. А навагоднія падарункі! Вось, напрыклад, цукеркі, спакаваныя ў бутэльку, каштуюць 28 110 рублёў (вага – 355 грамаў). А у гэты самы час кілаграм добрых айчынных шакаладных цукерак каштуе 13 – 15 тысяч. Атрымліваецца, што амаль 20 тысяч мы плацім за прыгожае пакаванне (пластыкавую бутэльку нібыта з-пад шампанскага або яркую кардонную скрынку).

6. Уражвалі нас цэннікі не толькі ў прадуктовых крамах. Вось, напрыклад, беларускі 92-і бензін падаражэў на 280 рублёў за год. Не так ужо і шмат. Затое цяпер бензін у нас каштуе 1 даляр, а ў суседняй Літве і Латвіі – 1,2 даляры. Але ў нас сярэдняя зарплата прыкладна 230 еўра, а ў іх – 400.

7. А як вам хатка на дваіх на суткі ў Сілічах – амаль 50 даляраў!? Або суткі ў сельскай сядзібе за 15 даляраў з чалавека (і гэта без харчавання, а дарогу вы аплачваеце самастойна).

8. А самай фенаменальнай для нашай краіны стала цана на жыллё. Яна ўразіла нават Лукашэнку, які даведаўся з газет, што кватэры ў Менску ледзь ці не ў два разы даражэйшыя за кватэры ў Берліне. Цяпер квадратны метр у сталіцы каштуе больш за 2000 даляраў. Гэта прытым што ўвосень цана знізілася.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках