Новае выпрабаванне для палітвязня
5- 26.12.2007, 14:50
Палітвязня Артура Фінькевіча сёння наведала ў магілёўскім СІЗА яго маці. Стала вядома, што лідэра «Маладога Фронту» пераводзяць у камеру, дзе на 18 месцаў утрымліваюцца 30 чалавек.
Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў лідэр «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, які сустракаўся з маці Артура Фінькевіча адразу пасля наведвання жанчынай ізалятара.
Па словах маці Фінькевіча, Артур трымаецца мужна. Але, як кажа жанчына, ён вельмі схуднеў і асунуўся.
Нагадаем, што Артур Фінькевіч 20 снежня быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды адразу ж пасля адбыцця ім двух гадоў абмежавання свабоды або так званай «хіміі» за нанясенне графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!». Актывіста абвінавацілі ў парушэнні рэжыму адбывання пакарання на «хіміі».