9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспартоўка нафты праз Беларусь знізілася амаль на 10%

Транспартоўка нафты па беларускай нафтаправоднай сістэме (прадстаўленая дзвюма дзяржпрадпрыемствамі) у студзені–лістападзе 2007 г знізілася на 9,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года да 81,575 млн. т, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

Гомельскае прадпрыемства транспарту нафты «Дружба» ў студзені–лістападзе перапампавала 73,668 млн. т (мінус 0,6% ). На Мазырскі НПЗ пастаўленае 7,813 млн. т (мінус 8,7% ).

Транзітам праз гомельскае прадпрыемства ў студзені–лістападзе перапампаваныя 65,855 млн. т (+1,8% да студзеня–лістапада 2006 года). У тым ліку ў кірунку Адамава (Польшча) з пачатку года пастаўленыя 42,311 млн т (мінус 6,2% да аналагічнага перыяду 2006 года), у кірунку Броды (Україна) - 23,544 млн т (плюс 20,2% ).

Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» ў студзені–лістападзе 2007 года транзітам нафту не пастаўляла. У студзені–жніўні 2006 года транзітам на Мажэйкяй, Буцінге (Літва) прадпрыемства перапампавала 7,873 млн т.

Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» транспартавала ў студзені–лістападзе 2007 года 7,907 млн т нафты (мінус 51,9% да аналагічнага перыяду мінулага года). На нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» пастаўленыя 7,907 тыс. тон (мінус 7,8%). Транзітам прадпрыемства нафту не пастаўляла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках