9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі баксёр стаў чэмпіёнам Еўропы

Беларускі баксёр стаў чэмпіёнам Еўропы

Беларускі баксёр Сяргей Гулякевіч стаў чэмпіёнам Еўропы сярод прафесіяналаў. У італьянскім Мілане ў паядынку за чэмпіёнскі тытул у вагавай катэгорыі да 59 кг наш суайчыннік сустракаўся з прадстаўніком Арменіі Лёвай Кіракасянам.

Гулякевіч меў перавагу цягам большай часткі бою і атрымаў заслужаную перамогу па ачках з лікам 118-110, 120-108 і 115-113. Цяпер ужо экс-чэмпіён Еўропы Кіракасян (пражывае ў Іспаніі) насіў гэтае званне з 10 сакавіка 2007 года, калі ў сустрэчы з партугальцам Антоніа Жоао Бенту перамог у трэцім раундзе тэхнічным накаўтам. Пасля гэтага, у ліпені гэтага года, армянскі баксёр абараніў свой тытул у паядынку супраць брытанца Карла Ёханесана, накаўтаваўшы суперніка ў чацвёртым раундзе.

Для 26-гадовага Сяргея Гулякевіча гэты поспех стаў 25-м у баях на прафесійным рынгу, дзе ён дэбютаваў у красавіку 2003 года. Сяргей стаў другім беларусам (услед за лёгкавагавікам Юрыем Раманавым), які носіць званне лепшага на кантыненце сярод профі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках