9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтам падкінулі па 3 даляры

11

Аляксандр Лукашэнка 26 снежня падпісаў Указ №665, паводле якога павялічаны памер усіх відаў дзяржаўных стыпендый моладзі, якая навучаецца. Памеры стыпендый для студэнтаў ВНУ ўзрастуць на Br6,6 тыс. – Br10,1 тыс. (даляр ЗША – 2140 беларускіх рублёў).

Навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, стыпендыі падвышаюцца на Br5,6 тыс. – Br8,9 тыс.

Для навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю, стыпендыі павялічваюцца на Br3,5 тыс. – Br5,7 тыс.

Пераразлік стыпендый будзе зроблены з 1 лістапада 2007 года. Указ прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай абароны моладзі, якая навучаецца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках