9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шакуючы адказ з Цэнтральнага РУУС

17

Жонка дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава атрымала адказ на скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС Менска. У кастрычніку міліцыянты ўварваліся ў кватэру Атрошчанкавых на другім паверсе праз акно, правялі ператрус і арыштавалі Аляксандра.

Дар'я Корсак скардзілася на тое, што супрацоўнікі міліцыі не ўпускалі яе ў кватэру, якую на законных падставах арандаваў яе муж, нецэнзурна лаяліся ў яе прысутнасці, адмаўляліся прыняць прадуктовую перадачу і цёплыя рэчы яе мужу, а таксама ўтойвалі інфармацыю пра яго месцазнаходжання.

Замест таго, каб правесці добрасумленную праверку фактаў, выкладзеных у скарзе і пацверджаных некалькімі сведкамі, начальнік УУС Цэнтральнага раёна г. Менска Сінякоў В.А. абмежаваўся адпіскай, у якой, у прыватнасці гаворыцца, што дадзеныя пра тое, што супрацоўнікі міліцыі нецэнзурна лаяліся, аспрэчваюцца сведчаннямі супрацоўнікаў міліцыі. Калі верыць адказу, то дастатковых фактычных дадзеных пра здзяйсненне супрацоўнікамі міліцыі Курыльчуком, Сушчэняй і Грышчэнкам іншых супрацьпраўных дзеянняў таксама не знойдзенае.

Акрамя таго, ва В.А. Сінякоў папярэдзіў Дар'ю, што такія скаргі могуць мець негатыўныя наступствы для яе самой. «Подобные голословные обвинения в адрес сотрудников милиции с Вашей стороны являются не только возмутительными, но и противоправными, в связи с чем, руководство управления внутренних дел администрации Центрального района г. Минска официально предупреждает Вас об ответственности по статье 9.2 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях», – гаворыцца ў адказе на скаргу.

«Я гляджу на рэчы рэальна, і, вядома, шмат чаго ад сваёй скаргі не чакала. Але такім адказам я проста шакаваная. Начальнік Цэнтральнага РУУС замест таго, каб абурыцца супрацьпраўнымі дзеяннямі сваіх падпарадкаваных, абураецца маёй скаргай на гэтыя дзеянні і палохае мяне адміністрацыйнай адказнасцю. На маю думку, значна больш яго павінна турбаваць тое, што пад яго кіраўніцтвам працуюць людзі, якія пачуваюцца цалкам бяскарнымі і сваімі ўчынкамі ганьбуюць беларускую міліцыю», – сказала Дар'я Корсак.

9 кастрычніка, напярэдадні Еўрапейскага Марша, міліцыянты ўварваліся ў кватэру актывіста апазіцыі Аляксандра Атрошчанкава на другім паверсе праз акно. Супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што ім нібыта паступіў ананімны званок пра тое, што там знаходзіцца труп. Аднак, як толькі міліцыянты патрапілі ў кватэру, перш за ўсё яны зацікавіліся кампутарамі.

З кватэры была канфіскаваная аргтэхніка, у тым ліку кампутар, інфармацыйныя матэрыялы да Еўрапейскага Марша, сцягі Еўразвяза і беларускі нацыянальны герб «Пагоня», зроблены з гіпсу.

На наступны дзень пасля ператрусу актывіста асудзілі на 10 сутак арышту. Міліцыянты, якія пазапраўна ўварваліся ў кватэру, «сведчылі», што затрыманы нібыта «нецэнзурна лаяўся».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках