20 красавiка 2024, Субота, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес прайграў рэферэндум

24
Чавес прайграў рэферэндум

Большасць грамадзян Венесуэлы прагаласавалі супраць канстытуцыйнай рэформы прэзідэнта краіны Уга Чавеса, якая пашырае прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Паводле дадзеных Нацыянальнага выбарнага савета Венесуэлы пасля падліку 90% бюлетэняў, 50,7% венесуэльцаў не падтрымалі адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю Венесуэлы.

У нядзелю, 2 снежня, у Венесуэле прайшоў рэферэндум, падчас якога грамадзяне краіны выказалі сваё стаўленне да змяненняў канстытуцыі, прапанаваных прэзідэнтам Уга Чавесам. Крытыкі прэзідэнта Чавеса абвінавачваюць яго ва ўзурпацыі ўлады, а прыхільнікі настойваюць на тым, што рэформы дапамогуць умацаваць дэмакратыю ў Венесуэле.

Прапанаваныя Чавесам змяненні, якія адмяняюць, у прыватнасці, абмежаванні на перавыбранне аднаго і таго ж чалавека на пасаду прэзідэнта, падтрымалі 49,29% удзельнікаў рэферэндуму. Усяго прэзідэнт прапанаваў унесці ў канстытуцыю краіны 33 змянення.

У прыватнасці, прапаноўваецца аддаць цэнтральны банк краіны пад кантроль прэзідэнта, а таксама плануюць стварыць новыя правінцыі, якія будуць падпарадкоўвацца цэнтру, і ўрэзаць правы мясцовага самакіравання.

Чавес таксама прапанаваў урэзаць працоўны дзень да шасцігадзіннага, і абвясціць 16 гадоў узростам, які дае права на ўдзел у выбарах, замест 18, як гэта было раней.

Як паведаміла старшыня Нацыянальнага выбарнага савета Цібісай Лусена, у галасаванні ўзялі ўдзел каля 16 мільёнаў чалавек. Усенародны рэферэндум прайшоў спакойна, сур'ёзных парушэнняў не адзначанае, перадае РІА "Новости".

Парадак на 33 тысячах выбарных участкаў забяспечвалі больш за 145 тысяч вайскоўцаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках