10 чэрвеня 2026, Серада, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Героі Плошчы – ў цэнтры Менска

6

У Менску пройдзе прэм'ерны паказ фільму рэжысэра Сержука Патаранскага «У сьнягах драмае вясна», які распавядае пра падзеі Менскай вясны-2006, змаганьне беларусаў за свабоду й справядлівасьць на пляцы Каліноўскага.

7 сьнежня ў імпрэзе, якая пачнецца а 18-ай на сядзібе Партыі БНФ, акрамя самога аўтара кінастужкі, возьмуць ўдзел героі Плошчы і, адпаведна, прэзэнтаванага фільму.

Па словах аўтара стужкі, «тэма барацьбы за свабоду ва ўсіх ейных выяўленьнях і па сёньня актуальна ў беларускім грамадзтве. Мы маем палітычных вязьняў, забароненыя газэты і часопісы, практыкуюцца сьпісы апальных рок-музыкаў… Таму я палічыў патрэбным шчыра аддзячыць тым людзям, што былі на Плошчы гэтыя пяць вольных дзён і далі нам спадзеў на перамены».

У цэнтры ўвагі рэжысэра праблемы сацыяльнай адаптацыі юнакоў і дзяўчат. Паводле словаў Сержука Патаранскага, «моладзь – гэта новая краіна, гэта зьмены».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках