10 чэрвеня 2026, Серада, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Пуціна пагражае суверэнітэту Беларусі?

5

13 снежня ў Беларусь плануе прыехаць Уладзімір Пуцін. Такую заяву зрабіў дзяржсакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Павел Барадзін, але прэс-служба расійскага прэзідэнта пакуль гэтую інфармацыю не пацвярджае.

Паводле ж Барадзіна, Пуцін і Лукашэнка мусяць “дэтальна абмеркаваць” праект “канстытуцыйнага акта”.

Чаго варта чакаць ад прыезду Пуціна? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да міжнароднага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага. Ён лічыць, што існуе пагроза для суверэнітэту Беларусі.

“Наколькі я ведаю, Лукашэнка шмат разоў спрабаваў тэлефанаваць Пуціну, але ж яму недвухсэнсоўна адмовілі. І гэта стварае пэўную інтрыгу перад сустрэчай, якая мае адбыцца ў Менску.

Тым больш, што прыкладна 17-18 снежня Пуцін мусіць абвясціць імя свайго пераемніка. Вельмі моцнае падазрэнне, што галоўнай тэмай гэтай сустрэчы будзе “славуты” канстытуцыйны акт так званай саюзнай дзяржавы і гэта вельмі небяспечна для суверэнітэта Беларусі”, - сцвярджае Раман Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках