9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінсельгасхарчы не згодныя з Лукашэнкам

5

"Цалкам адмаўляцца ад імпарту сельгастэхнікі ў Беларусь было б няправільна", – такое меркаванне выказала журналістам 4 снежня першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец на адкрыцці выставы "Белпродукт-2007" у Менску.

На яе думку, "гэтага не трэба рабіць хаця б дзеля таго, каб было на што ўраўноўвацца, на што арыентавацца". "Мы спіс усёй неабходнай тэхнікі ўзгадняем з урадам, пасля зацвярджаем у прэзідэнта, а потым толькі пачынаем працу па заключэнні дамоў і прыцягненні сродкаў на яе набыццё", – растлумачыла працэдуру першая намесніца міністра.

Н.Каткавец таксама паведаміла, што "імпартная тэхніка ў 2008 годзе будзе набывацца на розных умовах, у тым ліку з прыцягненнем крэдытаў замежных банкаў, перадачай у лізінг, выкарыстаннем уласных сродкаў прадпрыемстваў, а таксама бюджэтаў абласцей і гарадоў". "Галоўнае для нас атрымаць дазвол набываць імпартную тэхніку", – падкрэсліла яна.

Нагадаем, 30 лістапада падчас семінара кіруючых працаўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржорганаў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пастаўкі імпартнай сельгастэхнікі ў Беларусь будуць спыненыя. "Мы б хацелі і надалей купляць імпартную сельгастэхніку на сотні мільёнаў даляраў. Але мы ўклалі мільёны даляраў у айчынную вытворчасць, таму павінны абапірацца на сваю тэхніку", – сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што рашэнне аб спыненні паставак імпартнай тэхнікі было прынятае з прапановы першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках