9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя збунтаваліся

13

Працоўныя ўчастку № 2 завода «Зеніт-Сэрвіс» (г. Вілейка) 3 снежня адмовіліся прыступіць да працы, спасылаючыся на ненармальныя ўмовы працы.

Як паведамляе сайт Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, з раніцы тэмпература паветра ў цэхах участку не перавышала 3-х градусаў цяпла. Працоўныя, у асноўным – жанчыны, не маглі зняць верхнюю вопратку. Асаблівасць вытворчасці прадугледжвае выкарыстанне ахаладжальных вадкасцяў, але скарыстацца імі апынулася немагчыма, бо рукі проста

дзервянелі ад холаду. Больш за 40 чалавек паставілі свае подпісы пад зваротам да дырэктара завода «Зеніт-Сэрвіс» Ярошчыка з просьбай стварыць нармальныя ўмовы для працы.

«Нам дорага наша здароўе, а Вы несяце за нас адказнасць. Просім Вас прыняць меры па стварэнні нармальных умоў працы на нашых працоўных месцах. Калі з Вашага боку не будуць прынятыя ніякія меры, пакідаем за сабою права звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі і не прыступаць да працы. Эканомія павінна быць разумнай», – гаворыцца ў звароце.

«Гэтае грубае парушэнне калектыўнай дамовы. У ім выразна прапісанае, якая тэмпература павінна быць у цэхах у зімовы перыяд, закладзеныя іншыя нормы па ахове працы і тэхнікі бяспекі, – гаворыць старшыня першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) АМ РУП «Зеніт» Аляксандр Сыракваш. – Прычым такая сітуацыя на нашым прадпрыемстве паўтараецца з года ў год. Узімку ў цэхах вельмі холадна, увесну і ўвосень цякуць стрэхі. Летась у адным з цэхаў з прычыны падвышанай вільготнасці адбылося кароткае замыканне ў электрычнай сетцы. Цудам ніхто не пацярпеў. Аднак адміністрацыя прадпрыемства практычна нічога не робіць для таго, каб выправіць такое становішча рэчаў».

Кіраўніцтва пяршоўкі СПМ гатовае прапанаваць калектыву прадпрыемства пэўны план дзеянняў па выпраўленні сітуацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках