9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія салідарнасьці са студэнткай-патрыёткай

5

Сёньня была падпісана афіцыйная пастанова аб выключэньні з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту актывісткі "Маладога Фронта" Кацярыны Салаўёвай. Аднагрупнікі Кацярыны ўжо пачалі зьбіраць подпісы ў яе падтрымку.

Афіцыйнай падставай для выключэньня стала быццам бы “неатэстацыя”.”Цікава, што за апошнія два тыдні я з лепшых стала ледзьве ня самай горшай вучаніцай курсу. Я нават ня ведаю, адкуль у мяне зьявілася неатэстацыя. Мне паказалі паперу і ўсё. Я ў шоку”, - распавяла другакурсьніца гісторыка-філалягічнага факультэту прэс-службе “Маладога Фронту”.

По словах дзяўчыны, ва ўніверсітэце ёй прапанавалі перапаступаць на той самы курс зноў, але папярэдзілі, што доўга яна там не правучыцца. “Буду шукаць іншыя варыянты. Аднак напачатку падам апеляцыю, потым можа і ў суд зьвярнуся”, - кажа Салаўёва.

Аднагрупнікі Кацярыны ўжо пачалі зьбіраць подпісы ў яе падтрымку.

Нагадаем, на полацкую маладафронтаўку Кацярыну Салаўёву распачата крымінальная справа за ”абразу дзяржаўных сымбаляў”, а таксама за “удзел у незарэгістраванай арганізацыі” распачата следзтва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках