9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «Вымпелком» зацікавіўся Velcom

Кампанія "Вымпелком" (гандлёвая марка "Білайн") зацікавілася набыццём беларускай сотавай кампаніі “Мобильная цифровая связь” (МЦС). Аператар з вясны 2007 года вядзе перамовы аб набыцці 49 працэнтаў акцый МЦС у кіпрскай SB-Telecom, піша газета "Коммерсант".

Апроч "Вымпелкома" на МЦС прэтэндуе аўстрыйская Telecom Austria. У верасні кампанія афіцыйна паведаміла пра намер набыць адзін з сотавых актываў на рынку Беларусі. Аналітыкі ацэньваюць кошт МЦС у 1,3 – 2,2 мільярды даляраў.

Кампанія МЦС (брэнд Velcom) створаная ў 1999 годзе. Беларусь валодае 31 працэнтам статутнага капіталу кампаніі, яшчэ 20 працэнтаў у дзяржпрадпрыемства "Белтэхэкспарт". МЦС кантралюе 43 працэнты сотавага рынку Беларусі. Прыбытак кампаніі ў 2006 годзе склаў каля 300 мільёнаў даляраў.

Цяпер "Вымпелком" падае паслугі сотавай сувязі ў шасці краінах СНД. Найбуйнейшымі акцыянерамі кампаніі з`яўляюцца нарвежская Telenor (валодае 26,6 працэнтамі акцый) і Altimo, якая кіруе тэлекамунікацыйнымі актывамі "Альфа-Груп" (42,4 працэнта акцый).

Варта адзначыць, што найбуйнейшы расейскі аператар мабільнай сувязі МТС працуе ў пяці краінах СНД, у тым ліку і ў Беларусі. Апошнім набыццём кампаніі стаў найбуйнейшы аператар Арменіі "K-Telecom". "Мегафон", трэці ўдзельнік "вялікай тройкі" расейскіх сотавых кампаній, вядзе бізнэс толькі ў Таджыкістане.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках