9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская міліцыя падтрымала Еўрапейскі Марш

Незвычайная акцыя была заўважаная 23 верасня ўвечары ў цэнтры Менска. Прыкладна ў 20.00 людзі, якія гулялі па Кастрычніцкай плошчы, убачылі на адным з будынкаў шасцімятровы плакат сіняга колеру, на якім быў намаляваны сцяг Еўразвяза і напісаныя дата і месца пачатку Еўрапейскага Марша. Але самае цікавае было ў тым, што па страсе бегаў працаўнік міліцыі.

Пры гэтым ён гучна крычаў і махаў рукамі. Было незразумела – ці то ён спрабаваў паправіць плакат, ці то яго зняць, каб павесіць у іншым месцы. Усё гэта скончылася тым, што міліцыянт усё-ткі дабраўся да месца. Але калі ён пацягнуў плакат на сябе, з яго на плошчу паляцела некалькі дзесяткаў улётак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках