9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве страйкуюць прадпрымальнікі

Сёння на цэнтральную плошчу горада Барысава выйшлі прадпрымальнікі, якія працуюць на Нова-Барысаўскім рынку. Яны абвясцілі пра пачатак папераджальнага страйку і вылучылі ініцыятыўную групу для перамоваў з старшынёй гарвыканкама горада Васілём Дзелюком.

Пра гэта прэс-службе АГП паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб`яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў. Прычынай папераджальнага страйку стала падвышэнне кошту арэндных месцаў на Нова-Барысаўскім рынку.

Як распавёў Гарбачоў, год таму ў Нова-Барысаўскага рынку змяніліся гаспадары. Адразу пасля гэтага было заяўленае пра падвышэнне арэнднай платы. І калі раней прадпрымальнікі плацілі 5 еўра за квадратны метр, цяпер цана павысілася да 10-15 Еўра. На гэтым рынку працуе каля 200 чалавек. Цягам гэтага месяца яны пісалі лісты ў абласны камітэт Дзяржкантролю, у пракуратуру Барысаўскага раёна, у Менаблвыканкам, але атрымлівалі адпіскі. Цяпер, па словах Гарбачова, цярпенне прадпрымальнікаў лопнула.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках