9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы аб бясплатных візах для беларусаў толькі вядуцца

Прэзідэнты Вышаградскай чацвёркі на саміце ў Венгрыі зрабілі заяву аб тым, што зараз вядуцца перамовы аб магчымасцях бясплатнага падарожжа грамадзянаў суседніх краін звязу да шэнгенскай прасторы.

Інфармацыя з беларускіх СМІ, што прэзідэнты прынялі рашэнне аб тым, што з 1 студзеня 2008 краіны В4 будуць выдаваць візы беларусам і ўкраінцам бясплатна не з’яўляецца сапраўднай, удакладняе Амбасада Славакіі ў Менску. Прэзідэнты В4 не маюць паўнамоцтвы прыняць такое рашэнне. Візавыя зборы за шэнгенскія візы ў рамках Шэнгенскага пагаднення рэгулююцца сумесна ўсімі ўдзельнікамі пагаднення і асобныя члены не маюць кампетэнцыю ў аднабаковым парадку агульна адмяніць візавыя зборы.

Аднак, гэта праўда, што ўлады краін В4 прыкладаюць усе намаганні, каб прэферэнцыйны візавы рэжым, які ўзаемна заключылі з усходнімі суседзямі застаўся такім жа таксама і пасля ўступлення краін В4 да Шэнгенскага пагаднення. У гэтым сэнсе палітычная падтрымка прэзідэнтаў усіх чатырох краін з’яўляецца вельмі важнай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках