Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў»
- 25.09.2007, 14:22
Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што Еўропа гатовая «зноў пачаць дыялог з беларускімі ўладамі». «Але працэс не можа пачацца без пэўных пазітыўных крокаў з беларускага боку, асабліва без вызвалення тых, хто лічыцца палітычнымі зняволенымі», – падкрэсліў кіраўнік ПАРЕ.
Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікаў Еўразвяз «палегчыць працэдуру атрымання віз для беларускіх грамадзян і ўсталяваць разумную плату за візы, якая адпавядае фінансавым магчымасцям простых людзей».
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ПАРЕ, Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў пра гэта 24 верасня на прэс-канферэнцыі ў Вільні па выніках свайго трохдзённага візіту ў Літву.
Кіраўнік Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы наведаў Беларусь з візітам 18–19 студзеня гэтага года.