9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі спадзяюцца на бясплатныя візы ў Літву і Латвію

У Беларусі разлічваюць, што паўночныя суседзі – Латвія і Літва – зробяць па прыкладу краін "Вышаградскай чацвёркі" і ўвядуць для беларускіх грамадзян бясплатнае афармленне ўязных віз. Такую пазіцыю выказаў учора дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка.

"Па словах польскага прэзідэнта, чатыры краіны – Вугоршчына, Славаччына, Чэхія і Польшча – з уваходжаннем у Шэнгенскую зону беларусам і ўкраінцам абяцаюць увесці бясплатныя візы, – сказаў ён. – Мы чакаем прыкладна таго ж ад Латвіі і Літвы. Мы спадзяемся, што з гэтага боку будуць прынятыя нармальныя рашэнні", – адзначыў кіраўнік турыстычнага дэпартамента.

Паводле інфармацыі Янкавенка, бясплатна аформленая для беларусаў шэнгенская віза будзе не зусім паўнавартаснай, яна будзе дзейнічаць толькі на тэрыторыі дзяржаў "Вышаградскай чацвёркі" і краін, якія далучацца да яе. "Калі вы адкрылі такую візу, напрыклад, у Польшчу, а вас затрымалі ў Нямеччыне, то будуць вялікія праблемы", – сказаў ён. Тым не менш Янкавенка вельмі пазітыўна ацаніў пазіцыю Вугоршчыны, Славаччыны, Чэхіі і Польшчы. "Ініцыятыва "Вышаградскай групы" – гэта будзе вельмі выдатна. І самае галоўнае, што будзе створаны прэцэдэнт", – адзначыў ён.

Згодна з ацэнкай дырэктара дэпартамента па турызме, цяпер шматлікія еўрапейскія дзяржавы глядзяць на тое, як будзе ўспрынятая Еўразвязам ініцыятыва "Вышаградскай чацвёркі". Калі рашэнне Вугоршчыны, Славаччыны, Чэхіі і Польшчы "ўступіць у сілу, то яно развяжа рукі шматлікім краінам", – адзначыў Янкавенка. Цяпер для беларусаў кошт уязной візы ў Літву роўны пяці еўра. З далучэннем у 2008 годзе Літвы да Шэнгенскага пагаднення кошт літоўскай уязной візы для грамадзян Беларусі вырасце прыкладна ў 12 разоў, перадае ІТАР-ТАСС.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках