9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не даюць расейцам грошай

"Калі механізм кампенсацыйных выплат уступіць у сілу, перапрацоўваць нафту на беларускіх НПЗ нам будзе выгодна", – заявіў БелаПАН віцэ-прэзідэнт ААТ "Лукойл" Вадзім Вараб`ёў. 25 верасня ў Менску ён удзельнічае ў працоўнай сустрэчы Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Расеі і Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі.

"Мы не настолькі разглядаем пытанне рэнтабельнасці, таму што ёсць схаднейшыя спосабы перапрацоўкі нафты, мы разглядаем альтэрнатыву: прадаваць яе на экспарт ці перапрацоўваць на беларускіх прадпрыемствах. З улікам кампенсацыйных выплат, нам больш выгодна перапрацоўваць сыравіну ў Беларусі", – адзначыў В.Вараб`ёў. У той самы час, ён падкрэсліў, што "Лукойл" ні разу яшчэ не атрымаў кампенсацыйнай выплаты, пра якія з беларускага боку было заяўленае не раз.

Нагадаем, на пачатку траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які вызначыў суму кампенсавання і субсідый расейскім давальцам. Каментуючы гэты нарматыўны акт, першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка заявіў, што паводле дакумента, давальніцкім кампаніям перапрацоўваць нафту на беларускіх НПЗ будзе выгоднае. Сума кампенсавання і субсідый, якая павінна вяртацца расейскім давальцам, роўная здабытку памеру ўвазной мытнай пошліны на сырую нафту на каэфіцыент. Гэты каэфіцыент разлічваецца кожны месяц камісіяй па імпарце энергарэсурсаў пры Саўміне.

Як адзначыў на прэс-канферэнцыі 29 жніўня намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Воўкаў, аб`ём давальніцкай перапрацоўкі нафты на беларускіх НПЗ складзе сёлета каля 50% ад агульнага аб`ёму перапрацоўкі. У.Воўкаў адзначыў, што цяпер на беларускія НПЗ здзяйсняюць пастаўкі нафты на ўмовах працэсінгу расейскія кампаніі "Сургутнефтегаз", "Роснефть", "Русснефть", "Лукойл", "Татнефть" і некаторыя іншыя. "Пастаўкі нафты ў Беларусь ніхто не перарываў. Графік транспартоўкі выконваецца ўсімі расейскімі кампаніямі", – падкрэсліў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках