Лукашэнка: «У эканоміцы не будзе ніякіх абвалаў»
- 25.09.2007, 16:52
У эканоміцы Беларусі не будзе дапушчанае ніякіх абвалаў. Пра гэта заявіў 25 верасня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі Генадзем Селязнёвым.
Як паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідэра, на сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-расейскіх стасункаў, закранутыя шматлікія аспекты жыцця краіны. Гаворка ішла, у прыватнасці, пра эканамічнае развіццё Беларусі ва ўмовах вылучэння дадатковых сродкаў на аплату энергарэсурсаў. У гэтай сувязі Лукашэнка адзначыў: "Сітуацыя ў рэспубліцы нармальная, ідзе актыўны пошук шляхоў паніжэння энергазатрат у эканоміцы. Пры гэтым апора робіцца на ўласныя сілы".
Гаворка ішла і пра сітуацыю ў Расеі: пра прызначэнне новага ўрада, прэм'ер-міністра.
Пакуль не ўзгодненыя тэрміны правядзення паседжання Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы». Па словах Селязнёва, яны вызначацца толькі пасля папярэдняга абмеркавання прэзідэнтамі дзвюх краін пераліку тэм, якія могуць увайсці ў парадак дня ВГС.