9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам распавядаюць аб прапановах Еўразвяза

Актывісты Руху “За Свабоду” ў Гомелі раздалі за апошнія дні звыш 500 брашураў “Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі”. Брашуры былі распаўсюджаны сярод жыхароў горада і студэнтаў Гомельскага універсітэта ім. Ф.Скарыны.

Разам з брашурамі гамяльчане атрымалі таксама і ўлёткі ў падтрымку Змітра Жалезнічэнкі – дэмакратычнага актывіста, які быў адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф.Скарыны па палітычных матывах.

Нагадаем, што Рух “За Свабоду” праводзіць акцыю па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі добрасуседства Еўрапейскага Звяза, выконваючы 12 пунктаў ЕЗ. Каля станцый метро, на прыпынках грамадскага транспарту, каля адміністрацыйных будынкаў і ў іншых людных месцах актывісты Руху “За Свабоду” распаўсюджваюць брашуры “Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі”, а таксама распавядаць грамадзянам аб выгодах якія можа атрымаць наша краіна ад партнёрства з ЕЗ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках