20 красавiка 2024, Субота, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая імша архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Новапрызначаны мітрапаліт Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 26 верасня правёў святую імшу ў Менскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Беларускай рыма-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня, у імшы бралі ўдзел апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоній Дзям’янка, генеральны вікарый архідыяцэзіі ксёндз-прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, канцлер Менска-Магілёўскай мітрапалітальнай курыі ксёндз Юры Касабуцкі, настаяцель архікафедральнага касцёла ксёндз Антоній Клімантовіч і іншыя святары з Менска.

"На пачатку імшы архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад усёй душы прывітаў біскуп Антоній Дзям’янка. У адказ арцыбіскуп Тадэвуш выказаў сваю радасць з нагоды таго, што ён ізноў знаходзіцца на роднай зямлі, сярод сваіх суайчыннікаў, – сказаў А.Амяльчэня. – У гаміліі мітрапаліт падкрэсліў ролю вернікаў у нясенні слова Божага. Для гэтага кожны вернік павінен паглыбляць сваю духоўнасць пры дапамозе чытання рэлігійнай літаратуры, дзе першае месца займае галоўная кніга нашай веры – Біблія. Архібіскуп Тадэвуш заклікаў усіх прысутных не проста чытаць Святое Пісанне, але штодзённа жыць ім, каб "стаць жывымі старонкамі Евангелля".

Па словах прэс-сакратара, новапрызначаны мітрапаліт папрасіў маліцца за Беларускую рыма-каталіцкую царкву, за Менска-Магілёўскую архідыяцэзію і за яе новага кіраўніка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках