9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец выйшаў на волю

Павал Севярынец выйшаў на волю

Сёньня ў Баранавічах пасля 17 сутак арышту выйшаў на свабоду моладзевы лідэр Павал Севярынец. Паплечнікі і сябры Паўла Севярынца сабраліся каля Баранавіцкай турмы, каб сустрэць палітыка. Але супрацоўнікі Баранавіцкай турмы вывезьлі Паўла Севярынца ў Івацэвічы за гадзіну да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.

Калі мінуў пэўны час, а Паўла Севярынца ўсё не было, людзі зьвярнуліся да міліцыянтаў. Тыя паведамілі, што Паўла ў турме няма і адмовіліся назваць ягонае месцазнаходжаньне, паведаміла “Радыё Свабода”.

Праз пэўны час Павал Севярынец сам патэлефанаваў сваім сябрам і сказаў, што знаходзіцца ў Івацэвічах. Менавіта туды яго адвезьлі супрацоўнікі турмы за гадзіну да заканчэньня тэрміну зьняволеньня. Сябры Паўла паехалі да яго.

Нагадаем, што Павал Севярынец быў арыштаваны за ўдзел у акцыі салідарнасьці з актывістам “Маладога Фронта” Яраславам Грышчэней, суд над якім прайшоў 10 верасня. За ўдзел у акцыі каля суду Севярынца арыштавалі на 17 сутак. Гэтым разам Севярынца, які за некалькі дзён да гэтага выйшаў з берасцейскага ізалятара, дзе адбыў 15 сутак арышту за прэзентацыю ўласнай кнігі, прызналі вінаватым у супраціве міліцыі, арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і дробным хуліганстве. Па першым абсурдным абвінавачванні яму вынеслі двое сутак арышту, па другім – 15, і па трэцім – штраф.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках