9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропе патрэбныя дзеянні, а не дэкларацыі

Падчас свайго старшынства ў Радзе Еўропы (з лістапада 2007 па травень 2008 года) Славаччына мае намер надаваць больш увагі беларускаму пытанню. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў Часовы павераны ў справах Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Любамір Рэгак.

Ён адзначыў, што "тэма Беларусі знаходзіцца сярод прыярытэтаў славацкага старшынства". "Рада Еўропы аб'ядноўвае ўсе еўрапейскія краіны за выключэннем Беларусі. На пасадзе старшыні мы маем намер надаваць больш увагі набліжэнню Беларусі да Рады Еўропы", – сказаў дыпламат. Па яго словах, магчымасць вяртання Беларусі ў Раду "залежыць ад шматлікіх фактараў і найперш – ад жадання самой рэспублікі ўдзельнічаць у агульнаеўрапейскіх працэсах". "Удзельнічаць рэальна, а не толькі дэкларатыўна", – падкрэсліў Л.Рэгак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках