Сідорскі: У Беларусі ў многім складваюцца няпростыя стасункі з Эўразьвязам
- 28.09.2007, 21:34
Беларусь зацікаўлена працаваць з усімі краінамі Эўразьвязу. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы з амбасадарам Літвы ў Беларусі Эдмінасам Багдонасам.
“З усімі краінамі ЭЗ, як і зь Літвой, мы будуем роўныя, узважаныя, добрасуседзкія стасункі”, -- сказаў С.Сідорскі. Ён выказаў пажаданьне, каб Эўразьвяз “з павагай ставіўся да беларускай прадукцыі, да нашых суб’ектаў гаспадараньня”.
Паводле БЕЛТА, Сяргей Сідорскі таксама заявіў, што беларускі бок заўсёды цаніў падтрымку Літвы ў Эўразьвязе, асабліва ў пытаньні прымяненьня Эўразьвязам прэфэрэнцый адносна Беларусі.
Паводле Сідорскага, у Беларусі ў многім складваюцца няпростыя стасункі з Эўрапейскім зьвязам, і гэта глыбокае непаразуменьне ўплывае на эканамічныя стасункі паміж Беларусьсю і ЭЗ.
Паводле Сідорскага, гэта ня будзе садзейнічаць разьвіцьцю бізнэсу і прывядзе да таго, што беларускія прадпрыемствы будуць згортваць свой бізнэс у Эўропе.