9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрфейс Жывога Журнала цяпер па-беларуску

1

Беларусы атрымалі магчымасць адной настройкай зрабіць так, каб іх навігацыйны “бар” у папулярным Жывым Журнале стаў беларускамоўным. Цяпер камэнтаваць ЖЖ-карыстальнікаў можна, націскваючы на надпіс "Пракамэнтаваць", а сачыць за камэнтарамі, суадносна, лінкам "Сачыць за камэнтарамі", а ня "Track This".

Як гэта зрабіць:

1. Перайсьці на http://www.livejournal.com/customize/style.bml.

2. У сэкцыі "Layout & Language" пад Language выбраць Belarusian. (Калі вы ня бачыце такой сэкцыі, магчыма, у вас стаіць стылёвая сыстэма S1; нажаль, беларускую мову падтрымлівае толькі S2. Пераключэньне на www.livejournal.com/customize/index.bml)

3. Калі вы зьяўляцеся старшынём суполкі, пераключыце опцыю "Працаваць як карыстальнік: " справа зьверху, і паўтарыце пункт 2.

P.S.: Вважны момант: калі вы ўжо самі нешта зьмянілі ў афармленьні, напрыклад, спасылка на "Reply" у вас "Выказацца", то ня бойцеся, усё гэта застанецца. Зьменіцца толькі тое, што было па змоўчку. Зьмяніць тое, што засталося "вашым" ці неперакладзеным можна тут: www.livejournal.com/customize/options.bml і там Section:Text.

http://mirritil.livejournal.com

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках