Дадзеныя exit-poll: У Вярхоўную Раду Украіны ўвайшлі пяць партый
- 30.09.2007, 22:12
Агучаныя дадзеныя Нацыянальнага exit-poll, які праводзілі Цэнтр эканамічных і палітычных даследаванняў імя Аляксандра Разумкова, Кіеўскі інстытут сацыялогіі і Фонд Дэмакратычныя ініцыятывы. Паводле яго вынікаў, у Вярхоўную Раду праходзяць пяць партый і блокаў.
Вынікі Нацыянальнага exit-poll такія:
Партыя рэгіёнаў: 35,2%
БЮТ: 31,5%
НУ-НС 13,4%
КПУ - 5,1%
Блок Літвіна 3,7%
Не падтрымалі нікога: 2,9%
Сацпартыя Украіны: 2,5%
ПСПУ: 1,5%
Арганізатары Нацыянальнага exit-poll паведамілі, што, паводле іх чаканняў, апублікаваныя імі вынікі будуць разыходзіцца з афіцыйнымі дадзенымі на 0,5%.