«Малады Фронт» падаў заяўку на акцыю 14 лютага
1- 15.01.2008, 9:10
14 студзеня «Малады Фронт» падаў афіцыйную заяву ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць сьвяткаваньне Дня Любові. Акцыя павінна пачацца ў 18.00 на плошчы Свабоды.
Маладафронтаўцы й жыхары Беларусі, якія сьвяткуюць гэты дзень з “Маладым Фронтам”, пройдуцца па галоўных вуліцах горада, наведаюць эўрапейскія й амэрыканскую амбасады, сустрэнуць Дзень Любові пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі.
На гэты раз Сьвята Любові пройдзе пад лёзунгам маладога змагара Кастуся Каліноўскага: “Каго любіш? - Люблю Беларусь!- То ўзаемна”. “Гэта сьвята усіх тых, хто любіць і верыць у Беларусь, гатовы бясконца змагацца за яе шчасьце й сьветлы лёс. На гэтым сьвяце мы выказваем сваю любоў, пашану й павагу патрыётам, хто пакутваў і зараз пакутуе за нашу краіну, усім палітвязьням, якія ахвяравалі сваім лёсам, будучыняй, жыцьцём дзеля змаганьня й перамогі”, -- заяўляюць актывісты арганізацыі.